Map Graph

Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі

навуковая ўстанова

Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — навукова-даследчая ўстанова Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі. Вядзе распрацоўку тэхналогій па атрыманні прадукцыі на аснове торфу, сапрапелю, бурага вугалю ; тэхналогій атрымання кансервацыйных аліў, змазак, інгібітараў карозіі, танкаплёнкавых пакрыццяў для металаапрацоўчай прамысловасці; тэхналогій здабычы і выкарыстання азёрных сапрапеляў і сапрапеляў, што залягаюць пад торфам. Вядзе сертыфікацыйныя выпрабаванні прадукцыі на аснове торфу, сапрапелю, бурых вуглёў і інш. Праводіць фундаментальныя і прыкладныя даследаванні па кліматалогіі, геаэкалогіі, гідрагеалогіі, геадынаміцы, геаграфіі, палеагеаграфіі.

Read article
Файл:Ecologynasb.gifФайл:Мінск._Вуліца_Францыска_Скарыны._2020_(21).jpg